?

Log in

Sun, Nov. 29th, 2015, 09:58 pm
palunisa: Павіншуйце мяне!!!

Сябры мае любыя!!!
Павіншуйце мяне!!!
Зрабілася нешта такое, аб чым я, нават, і не марыла! Нечаканая ідэя пераутварылася ў канал на Ютубе
Паколькі відэа першае,толькі пачатак, першы крок, вашая падтрымка ў выглядзе парад, заўваг, каментараў і рэпосту толькі вітаецца. Буду шчыра ўдзячна вам!
І хвалююся

Tue, Jan. 26th, 2016 06:28 am (UTC)
marisya_marisya

Прабачце мяне, калі ласка.
Але калі Вы ўжо вырашылі на беларускай мове...
Не так крыху па-беларуску павінна гучаць.
На паперы цяжка патлумачыйць
с, ц, дз пасля мяккіх галосных мякка павінна гучаць.
Так прыкладна "дзьень" "парвесьійная" "Беларусьі".
Вы паназірайце за заёмымі, ці запытайцеся ў тых, хто мову ведае добра.
Гэта лёгка паправіць.

(Калі раптам заўвага ад незнаёмага чалавека непатрэбная і непрыемная Вам, камэнт можна выдаліць. Я разумею.)

А па сэнсу расповеду, спараўды цікава!

Tue, Jan. 26th, 2016 06:32 pm (UTC)
palunisa

дзякую за заўвагі і парады! Гэта добра, калі ёсць той, хто можа іх зрабіць. Я нармальна да гэтага стаўлюся. Гэтаксама як і да таго, як гавораць па-беларуску. Ў дзяцінстве я чула беларускую гаворку, бо усе канікулы і выходныя дні праводзіла ў бабулі на вёсцы на Мядзельшчыне. Вёскі, нажаль, ужо няма. У школе на ўроках мовы я размаўляць імкнулася так, як мая бабуля. Атрымлівала па шыі! - неправільна!!!
Зараз я спакойна стаўлюся да гэтага, бо не імкнуся да правільнай, літаратурнай мовы. Калі пабываць на рэгіёнах - мова паўсюдна розная.
Мова - жывая! І для мяне галоўнае - быць у ёй :)

Дзякую Вам!

Edited at 2016-01-26 06:34 pm (UTC)